Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2017

Спікеры парламентаў Беларусі і Пакістана абмяняюцца візітамі ў красавіку-ліпені

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спікеры парламентаў Беларусі і Пакістана абмяняюцца візітамі ў красавіку-ліпені. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са старшынёй сената парламента Пакістана Міянам Раза Рабані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што створаны ўсе неабходныя ўмовы для паўнафарматнага ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферах, якія ўяўляюць цікавасць. "З улікам прадаўжэння дзяржаўнага і міжпарламенцкага дыялогу планую з 10 па 13 красавіка бягучага года зрабіць візіт у вашу краіну па запрашэнні старшыні Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардара Садыка. Спадар Садык таксама выказаў жаданне наведаць нашу краіну ў ліпені", - расказаў спікер.

Паводле яго слоў, тавараабарот, які склаўся паміж Беларуссю і Пакістанам, не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што дзве краіны маюць магчымасці для дасягнення да 2020 года тавараабароту ў памеры $1 млрд. Да вырашэння гэтага пытання павінны актыўна далучацца парламентарыі, асабліва профільныя камісіі, садзейнічаць пашырэнню эканамічна выгадных праектаў.

Парламенцкая дэлегацыя Пакістана наведвае Беларусь 1-4 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі