Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2017

Спікеры беларускага і грузінскага парламентаў падпісалі сумесную заяву аб супрацоўніцтве

Спікеры беларускага і грузінскага парламентаў падпісалі сумесную заяву аб супрацоўніцтве21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і парламентам Грузіі падпісана сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку дакумент падпісалі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, з грузінскага - старшыня парламента Іраклій Кабахідзэ.

У заяве, у прыватнасці, гаворыцца аб намеры развіваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва і садзейнічаць паглыбленню двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, культурнай сферах, у галіне маладзёжнай палітыкі, адукацыі, турызму, інфармацыйных тэхналогій, лагістыкі, сувязі і інфарматызацыі.

Спікеры беларускага і грузінскага парламентаў падпісалі сумесную заяву аб супрацоўніцтвеБакі будуць усямерна аказваць садзейнічанне рабоце міжпарламенцкіх груп дружбы, садзейнічаць актывізацыі міжрэгіянальных кантактаў і нарошчванню іх патэнцыялу па перспектыўных напрамках, а таксама дапамагаць устанаўленню прамых сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання.

Парламентарыі Беларусі і Грузіі ў рамках сваёй кампетэнцыі будуць падтрымліваць урады ў пытаннях удасканалення дагаворна-прававой базы, імкнуцца да развіцця канструктыўнага дыялогу па законапраектнай дзейнасці.

Спікеры беларускага і грузінскага парламентаў падпісалі сумесную заяву аб супрацоўніцтвеМіхаіл Мясніковіч у гутарцы з журналістамі адзначыў, што падпісаны дакумент абагульняе работу, якая праводзіцца парламентарыямі па ўмацаванні беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, і вызначае бачанне далейшай перспектывы - як зрабіць парламенцкае вымярэнне больш эфектыўным на міжнародных пляцоўках і ў рамках двухбаковых адносін.

Паводле слоў спікера, беларускі бок задаволены ходам візіту грузінскай дэлегацыі. "Мы дамовіліся, што нашы сустрэчы будуць мець рэгулярны характар. У нас няма закрытых тэм, пытанні мы абмяркоўваем адкрыта, на поўным даверы, і гэта сведчыць аб тым, што ў нас добрыя перспектывы", - лічыць старшыня верхняй палаты парламента.

Парламенцкая дэлегацыя Грузіі знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам 20-22 лістапада. Ключавым мерапрыемствам стала сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Акрамя таго, у праграме наведванне ААТ "БелАЗ", СВК "Агракамбінат Сноў", ПВТ, сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі