Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2016

Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека плануе наведаць Беларусь 9-11 сакавіка

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс плануе наведаць Беларусь з рабочым візітам з 9 па 11 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У час візіту 10 сакавіка прадугледжваецца ўдзел Стаўраса Ламбрынідзіса ў арганізуемай ПРААН сумесна з МЗС міжнароднай канферэнцыі "Смяротнае пакаранне: пераадоленне рознагалоссяў". Акрамя ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве плануюцца таксама сустрэчы спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека ў парламенце і міністэрствах Беларусі.

"Візіт спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека ў Беларусь арганізуецца ўпершыню ў мэтах садзейнічання далейшаму развіццю дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, які быў адноўлены ў ліпені 2015 года", - адзначылі ў прэс-службе.

Пасада спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека заснавана ў 2012 годзе. Яго асноўная задача - павышэнне эфектыўнасці і знешняе прадстаўленне палітыкі Еўрасаюза ў сферы правоў чалавека. У 2012 годзе на гэту пасаду быў назначаны былы міністр замежных спраў Грэцыі Стаўрас Ламбрынідзіс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі