У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Май 2015

Спецпасланнік кіраўніка ААН па пытаннях ВІЧ/СНІДу наведвае з візітам Беларусь

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны пасланнік Генеральнага сакратара ААН па пытаннях ВІЧ/СНІДу ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мішэль Казачкін наведвае Беларусь 26-28 мая з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

У час візіту Мішэль Казачкін мае намер правесці сустрэчы і кансультацыі з шырокім колам зацікаўленых бакоў: ва ўрадзе, парламенце, міністэрствах замежных спраў, аховы здароўя і ўнутраных спраў, міжнародных і няўрадавых арганізацыях, якія працуюць у сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Плануецца абмеркаваць нацыянальныя намаганні па барацьбе з ВІЧ і туберкулёзам, разгледзець існуючыя цяжкасці і магчымыя рашэнні. Спецпасланнік кіраўніка ААН наведае пункт праграмы апіёіднай замяшчальнай тэрапіі (АЗТ) у адной з клінік у Мінску.

Цяпер у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі пражываюць больш як 1,1 млн ВІЧ-станоўчых. Штогод гэта лічба павялічваецца прыкладна на 110 тыс. чалавек. На долю жанчын прыпадае больш за 40 працэнтаў новых зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У Беларусі на 1 красавіка бягучага года агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі складала 18 тыс., у краіне 14 тыс. чалавек жывуць з ВІЧ-станоўчым статусам.

Прафесар Казачкін быў назначаны спецыяльным пасланнікам Генеральнага сакратара ААН па пытаннях ВІЧ/СНІДу ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў ліпені 2012 года. На гэтай пасадзе ён удзяляе ўвагу забеспячэнню падтрымкі на высокім палітычным узроўні для нацыянальных і рэгіянальных мер па процідзеянні эпідэміі ВІЧ і выступае за паляпшэнне доступу да прафілактыкі, лячэння, догляду і падтрымкі для найбольш маючых у ёй патрэбу груп насельніцтва.

Візіт Мішэля Казачкіна ў Беларусь падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, офісам пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі, а таксама пры падтрымцы нацыянальных і рэгіянальных каманд ПРААН і ЮНЭЙДС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс