Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Стд 2018

Следчы камітэт Беларусі і ФБР ЗША падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі і ФБР ЗША падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.

Дэлегацыя беларускага следчага ведамства на чале са старшынёй Іванам Наскевічам у час рабочага візіту ў ЗША 30 студзеня наведала штаб-кватэру ФБР у Вашынгтоне. Там прайшоў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі бюро. "Разглядаліся праблемы процідзеяння арганізаванай злачыннасці, расследавання злачынстваў з прымяненнем насілля, барацьбы з карупцыяй і правапарушэннямі ў сферы высокіх тэхналогій. Акрамя таго, з прадстаўніком аддзела генеральнага саветніка абмеркавана тэма міжнароднага супрацоўніцтва", - расказалі ў камітэце.

Таксама 30 студзеня адбылася рабочая сустрэча старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча і намесніка дырэктара ФБР ЗША Пола Эбейта. Ён кіруе адным з шасці асноўных падраздзяленняў бюро. У падраздзяленне ўваходзяць упраўленні, якія адказваюць за расследаванне федэральных крымінальных злачынстваў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, міжнародныя аперацыі, група экстраннага рэагавання і аддзел дапамогі ахвярам злачынстваў. "Па выніках сустрэчы Івана Наскевіча і Пола Эбейта быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні. У дакуменце бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у заключэнні дагавора аб прававой дапамозе па крымінальных справах", - праінфармавалі ў ведамстве.

Афіцыйная паездка дэлегацыі Следчага камітэта прадоўжыцца 31 студзеня. На гэту дату запланавана наведванне галоўнага вучэбнага цэнтра ФБР ЗША - Акадэміі ФБР у штаце Вірджынія.

Узаемадзеянне Следчага камітэта Беларусі і ФБР ЗША набыло канструктыўны і ўзаемавыгадны характар. Бакі эфектыўна супрацоўнічаюць у ходзе міжнародных спецыяльных аперацый па выяўленні і спыненні злачынстваў, асабліва ў сферы высокіх тэхналогій. Цяперашні стан спраў дае магчымасць гаварыць аб перспектывах паслядоўнага развіцця двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі