10 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. "Славянскі базар у Віцебску" - самая вялікая і галоўная палітыка беларускай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ХХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтым сутнасць усёй нашай палітыкі. Гавораць, "Славянскі базар" па-за палітыкай. Не. Гэта самая галоўная палітыка. Гэта вытокі той палітыкі, якую мы, кіраўнікі дзяржаў (не толькі славянскіх, як мы ўжо бачым, народаў), будзем рэалізоўваць. Адсюль усё пачынаецца. Таму гэта вялікая палітыка. Без ксенафобіі, без усялякіх забабонаў. Шчыра і адкрыта", - заявіў беларускі лідар.