Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліп 2021

Сянько: вырашаецца пытанне аб адкрыцці генконсульства Беларусі ў Ганконгу

Сянько: вырашаецца пытанне аб адкрыцці генконсульства Беларусі ў Ганконгу
Фота з архiва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырашаецца пытанне аб адкрыцці генеральнага консульства Беларусі ў кітайскім Ганконгу, заявіў у эфіры СТБ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер прымаецца рашэнне, каб адкрыць у Кітаі чацвёртае генеральнае консульства Беларусі. У нас яны адкрыты ў такіх гарадах, як Чунцын, Гуанчжоу і Шанхай, і цяпер разглядаецца пытанне на прадмет эканамічнага цэнтра Кітая - Ганконг, які нам вельмі цікавы", - расказаў Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, Беларусь нарошчвае аб'ём прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю на кітайскім рынку. "За шэсць месяцаў бягучага года мы ўжо маем $454 млн экспарту, і ў параўнанні з дапандэмійным 2019 годам рост склаў 131 працэнт. Гэта добрыя паказчыкі, і ёсць куды нарошчваць", - адзначыў пасол.

Юрый Сянько таксама дадаў, што арганізаваная Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сустрэча бізнесу з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, якая адбылася ў Мінску 22 ліпеня, праведзена плённа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі