У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Стд 2020

Сянько далажыў Лукашэнку аб выніках работы мытні за мінулы год

Сянько далажыў Лукашэнку аб выніках работы мытні за мінулы год
Аляксандр Лукашэнка і Юрый Сянько

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Сянько далажыў аб выніках работы мытных органаў у 2019 годзе. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы папрасіў звярнуць асаблівую ўвагу на фарміраванне даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту - ці выкананы даведзеныя паказчыкі.

"Другое пытанне - аб фарміраванні даходнай часткі бюджэту ў плане маіх даручэнняў у канцы мінулага года. Было даручэнне вам і ўраду (непасрэдна прэм'ер-міністру Румасу) аб дадатковых даходах рэспубліканскага бюджэту. Я хацеў бы пачуць, як спрацавала ваша ведамства", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў хуткім часе дзейнасць мытных органаў будзе разгледжана яшчэ больш падрабязна, у рамках справаздачы ўрада аб выніках работы эканомікі ў мінулым годзе. "Калі ёсць гарачыя пытанні, якія датычацца прыняцця рашэння Прэзідэнта, калі ласка, я гатовы выслухаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Па мытных плацяжах, якія павінны былі паступіць у бюджэт нашай краіны, - прагнозны паказчык, даведзены нам Міністэрствам фінансаў, выкананы на 100,5 працэнта", - праінфармаваў Юрый Сянько.

Як расказаў ён журналістам пасля даклада Прэзідэнту, за 2019 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла звыш Br9,065 млрд плацяжоў. Гэта амаль на Br400 млн (4,2 працэнта) менш, чым у 2018 годзе. Адна з прычын - зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці ў нафтавай галіне і вывазных мытных пошлін за экспарт нафтапрадуктаў (на 33,2 працэнта).

"Кампенсаваць выдаткі, звязаныя з экспартнымі пошлінамі, якія мы не дабралі ў тым годзе, змаглі шляхам збору Br406 млн за кошт ПДВ, акцызу, увазных мытных пошлін, што выплачваюцца фізічнымі асобамі. Гэта работа вялася мэтанакіравана, каб ніводная капейка не была страчана і ўсе яны паступілі ў даход дзяржавы. Работа прадаўжаецца, аналагічныя задачы стаяць і на бягучы год", - адзначыў старшыня ДМК.

Усяго за 2019 год праз беларускую граніцу на ўвоз і на вываз перамешчана 111 млн т тавараў, што на 3,2 млн т менш за паказчык 2018 года: у асноўным за кошт зніжэння транзіту вугалю з Расіі чыгуначным транспартам. Пры гэтым агульны транзітны паток пры ўвозе тавараў на тэрыторыю ЕАЭС праз Беларусь вырас на 5,4 працэнта да 17,5 млн т, з іх 11,4 млн т - у Расію. Колькасць перамешчанага праз беларускую граніцу грузавога транспарту таксама вырасла на 5,1 працэнта да 2,3 млн адзінак. Гэта сведчыць аб павелічэнні нагрузкі на аўтадарожныя пункты пропуску.

Мытныя органы ў 2019 годзе выявілі 47,3 тыс. правапарушэнняў і 387 злачынстваў (у 2018-м - 35,5 тыс. правапарушэнняў і 357 злачынстваў). Узбуджана 181 крымінальная справа па фактах незаконнага перамяшчэння праз граніцу і абароту наркотыкаў і псіхатропных рэчываў. З незаконнага абароту выключана больш за 645 кг наркотыкаў (у 2018-м - 225 кг).

"Сітуацыя застаецца складанай. Самыя буйныя чатыры партыі спрабавалі паставіць праз тэрыторыю нашай краіны ў бок Расійскай Федэрацыі - гэта практычна 500 кг наркотыкаў", - адзначыў Юрый Сянько.

У 2019 годзе таксама пачасціліся спробы незаконнага перамяшчэння праз граніцу наяўных грашовых сродкаў. Калі ў 2018 годзе было канфіскавана валюты на Br1,6 млн, то ў 2019-м гэта лічба дасягнула Br9,5 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс