Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліс 2016

Шуневіч і Канес лічаць неабходным устанавіць цесныя кантакты паміж праваахоўнікамі Беларусі і Францыі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі Дзідзье Канес сёння на сустрэчы абмеркавалі ўстанаўленне цесных кантактаў паміж праваахоўнымі органамі дзвюх краін. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік міліцэйскага ведамства выказаў упэўненасць, што сустрэча стане чарговым крокам на шляху ўмацавання беларуска-французскага ўзаемадзеяння ў праваахоўнай сферы, а таксама падтрымання высокага ўзроўню двухбаковых адносін у цэлым. Карыстаючыся выпадкам, Ігар Шуневіч адзначыў, што беларусы глыбока спачувалі французскаму народу ў сувязі з серыяй тэрактаў, якія былі ўчынены ў Францыі ў апошнія гады, і далучыліся да смутку французскіх грамадзян у гадавіну (13 лістапада) страшнай трагедыі ў Парыжы, што прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр.

"У час размовы бакі сышліся на думцы аб відавочнай неабходнасці павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння кампетэнтных органаў усіх краін для процістаяння сучасным выклікам і пагрозам, прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых у бесчалавечных злачынствах, з якімі сутыкаецца сусветная супольнасць", - адзначаецца ў паведамленні.

Ішла размова аб неабходнасці ўстанаўлення цесных практычных кантактаў паміж праваахоўнымі органамі Францыі і Беларусі, для чаго патрэбна трывалая нарматыўна-прававая база. І ў сувязі з гэтым субяседнікам бачыцца актуальным хутчэйшае падпісанне канвенцыі паміж урадамі дзвюх краін па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй, гандлем людзьмі і звязанай з імі транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю.

Дзідзье Канес са свайго боку паабяцаў звязацца з МУС Францыі наконт гэтага пытання і пасадзейнічаць аднаўленню работы над згаданым дакументам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі