У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Снж 2019

Што Лукашэнка запісаў у актыў беларускага парламента за гады незалежнасці краіны

Што Лукашэнка запісаў у актыў беларускага парламента за гады незалежнасці краіны

5 снежня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі пералічыў асноўныя вынікі работы парламента за гады незалежнасці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кожнае новае скліканне народнага прадстаўніцтва характарызавалася паслядоўным і адказным рухам па шляху прагрэсіўных пераўтварэнняў. "Дзякуючы Нацыянальнаму сходу ў нашай дзяржаве практычна з нуля створана ўся сістэма заканадаўства, а гэта значна складаней, чым пабудаваць завод. Для вырашэння новых стратэгічных задач, якія стаяць перад краінай, дэпутаты не проста карэкціравалі ўстарэлыя правілы і нормы савецкага часу, але ў цэлым запаўнялі прававы вакуум", - канстатаваў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, пры ўдзеле парламента былі закладзены дэмакратычныя асновы беларускай дзяржаўнасці і грамадзянскай супольнасці ў законах, якія рэгулююць дзейнасць асноўных палітычных інстытутаў краіны.

Парламентарыі зацвердзілі праграмныя дакументы: Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і Ваенную дактрыну.

"Новыя кодэксы, якія прымаюцца ў Авальнай зале парламента, развівалі асноўныя канстытуцыйныя правы грамадзян. Быў прыняты шэраг важных законаў, нацэленых на вырашэнне пытанняў пераводу эканомікі на сучасныя (іх называюць рыначнымі) механізмы. У сферы пастаяннай увагі парламентарыяў знаходзілася сацыяльная накіраванасць рэспубліканскага бюджэту і штогадовых законаў аб яго выкананні", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важную ролю ў павышэнні якасці жыцця грамадзян, якую адыграла прыняцце законаў, накіраваных на ўвядзенне мінімальных сацыяльных стандартаў, вырашэнне дэмаграфічных і экалагічных праблем, пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

"Прыняты дэпутацкім корпусам закон аб міжнародных дагаворах не толькі забяспечыў пашырэнне нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне, але і стварыў умовы для абароны правоў беларускіх грамадзян за межамі краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

За час сваёй дзейнасці беларускі парламент прыняў больш за 2 тыс. законаў, з якіх амаль 300 - вынік працы дэпутацкага корпуса, які завяршае сваю работу.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў многім дзякуючы дзейнасці дэпутатаў і сенатараў беларускі парламент стаў вядомым і мае аўтарытэт. "Мінск упершыню стаў важнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню, у ліку якіх сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, пасяджэнне Бюро Канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады "Усходняга партнёрства", - пералічыў ён. - Папулярызацыі Мінска як аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкі садзейнічала і правядзенне ў беларускай сталіцы вясной 2019 года міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ".

Міжнародна-дагаворная база беларускага парламента папоўнілася новымі дакументамі аб двухбаковым супрацоўніцтве з парламентамі 16 замежных дзяржаў. "Вялікую ролю парламентарыі адыгралі ў фарміраванні прававой базы Еўразійскага эканамічнага саюза, сканцэнтраваўшы намаганні на абароне айчынных вытворцаў і пашырэнні нацыянальных інтарэсаў на рынках нашых суседзяў", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Пазітыўна былі ўспрыняты прадпрымальнікамі і бізнес-супольнасцю рашэнні па разняволенні дзелавой ініцыятывы і змякчэнне адказнасці за правапарушэнні ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці. Шырокі грамадскі рэзананс атрымала правядзенне парламенцкіх слуханняў на тэму "Прававыя і практычныя аспекты паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь".

Асаблівай увагі, на думку Аляксандра Лукашэнкі, заслугоўвае работа парламента шостага склікання з моладдзю. Падрыхтаваны праект палажэння аб Маладзёжным савеце пры Нацыянальным сходзе, створана Маладзёжная палата пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Сфарміраваны маладзёжныя парламенты пры абласных Саветах дэпутатаў.

"Усе дасягненні і высокія вынікі дзейнасці дэпутацкага корпуса сталі магчымы перш за ўсё дзякуючы адсутнасці палітычных рознагалоссяў і настроенасці парламентарыяў на канструктыўнае супрацоўніцтва з іншымі галінамі ўлады, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Нацыянальны сход заўсёды выбудоўваў сваю работу такім чынам, што прымаемыя законапраекты сапраўды адпавядалі інтарэсам грамадства і дзяржавы. Упэўнены, нававыбраныя дэпутаты захаваюць пераемнасць плённай і актуальнай заканатворчасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс