8 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген
У ходзе візіту запланаваны сустрэчы і перагаворы ў органах дзяржаўнага кіравання, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў па шырокім спектры напрамкаў супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.
Калумбія і Эквадор з'яўляюцца перспектыўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Беларусі ў Лацінаамерыканскім рэгіёне. Беларускі бок ставіць перад сабой задачу нарасціць аб'ёмы і пашырыць наменклатуру паставак на іх рынкі. Аснову экспарту ў Калумбію і Эквадор складаюць угнаенні, металапрадукцыя і нафтапрадукты.
Паміж Беларуссю і Эквадорам дзейнічае бязвізавы рэжым паездак грамадзян. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў 2014 годзе. Тэму ўзаемнай адмены віз па ўсіх катэгорыях пашпартоў плануецца абмеркаваць таксама на сустрэчах Яўгена Шэстакова з калумбійскімі партнёрамі.