Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Feb 2022

"Шчырая і адкрытая размова". Лукашэнка назваў адзіны шлях для аднаўлення адносін з Літвой


16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь заўсёды паважала незалежнасць і суверэнітэт сваіх суседзяў, а таксама іх нацэленасць на ўстойлівае эканамічнае развіццё і дабрабыт, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусы і літоўцы - брацкія народы, блізкасць якіх акрамя геаграфічнага суседства вызначае сумесная шматвяковая гісторыя".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на пандэмію, палітычныя і эканамічныя праблемы, рознасць поглядаў па пытаннях бяспекі, шчырая і адкрытая размова - гэта адзіны шлях для аднаўлення добрасуседскіх адносін.

"Наш вопыт красамоўна сведчыць, што ў перыяды канструктыўных палітычных адносін нам удавалася дабіцца значных поспехаў ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ведаю, літоўцы падтрымліваюць Беларусь, якая ідзе па шляху міру і эвалюцыйнага развіцця. Веру, у хуткім часе літоўскі народ рэалізуе сваё канстытуцыйнае права, што дасць магчымасць справіцца з цяжкасцямі, якія перашкаджаюць нам сёння развіваць эфектыўнае ўзаемадзеянне".

Прэзідэнт пажадаў дружалюбнаму народу Літвы мірнага неба, хутчэйшага пераадолення ўнутраных супярэчнасцей і стваральнай працы на карысць сваёй Айчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі