Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Снж 2018

Шчоткіна ўзначаліла беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі Прэзідэнта Грузіі

Шчоткіна ўзначаліла беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі Прэзідэнта Грузіі

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інаўгурацыя выбранага Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі адбылася ў горадзе Тэлаві 16 снежня. Беларускую дэлегацыю на цырымоніі ўзначаліла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

У час візіту ў Грузію Мар'яна Шчоткіна правяла рабочыя сустрэчы з прэм'ер-міністрам, спікерам парламента і міністрам замежных спраў гэтай краіны. Акрамя таго, адбыліся перагаворы з кіраўнікамі заканадаўчых органаў Азербайджана, Літвы, Польшчы і іншых краін. "Абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, гуманітарнага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Грузіі прынялі ўдзел больш за 50 замежных прадстаўнікоў.

У 2018 годзе грузінскі Прэзідэнт апошні раз выбіраўся шляхам прамога ўсенароднага галасавання. З 16 снежня ўступілі ў сілу папраўкі ў Канстытуцыю Грузіі, згодна з якімі краіна перайшла на парламенцкую форму праўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі