Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2015

Шарыф лічыць неабходным устанавіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж палатамі парламентаў Беларусі і Пакістана

11 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф лічыць неабходным устанавіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж палатамі парламентаў Беларусі і Пакістана. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нашых краін характэрна двухпалатная структура парламентаў. Трэба працаваць разам для ўстанаўлення больш цеснага ўзаемадзеяння паміж палатамі парламентаў Беларусі і Пакістана. Важным мы лічым абмен дэлегацыямі паміж нашымі парламенцкімі структурамі", - сказаў Наваз Шарыф.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўважліва выслухаў прапановы спікераў Нацыянальнага сходу і выказаў удзячнасць беларускаму боку за цёплы прыём і гасціннасць. "Пакістан цэніць адносіны з Рэспублікай Беларусь, мы лічым іх шчырымі і цёплымі. У першую чаргу, заслуга ў гэтым належыць Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які наведаў нашу краіну з афіцыйным візітам. Мы з цеплынёй успамінаем гэты візіт, і менавіта ён заклаў аснову ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана", - заўважыў прэм'ер.

Наваз Шарыф таксама дадаў, што Пакістан зацікаўлены ў развіцці больш цесных сувязей з Беларуссю ва ўсіх сферах, уключаючы эканоміку, абарону, адукацыю і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі