Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Май 2015

Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі адбудзецца ў Гродне 23-24 чэрвеня

20 мая, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Сорак восьмая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі адбудзецца ў Гродне 23-24 чэрвеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік адказнага сакратара - начальнік апарату прадстаўніцтва Парламенцкага сходу ў Беларусі Яўген Двярніцкі.

На сесію ў Гродне Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі прыедзе ў поўным складзе на чале са старшынёй Сяргеем Нарышкіным і першым намеснікам старшыні Уладзімірам Андрэйчанкам. Саюзныя парламентарыі плануюць абмеркаваць у Гродне розныя пытанні, прыярытэтным з якіх стане дзейнасць Саюзнай дзяржавы па шэрагу напрамкаў да 2017 года. Плануецца абмеркаваць выкананне праграм Саюзнай дзяржавы, а таксама арганізацыю работы, звязанай з 70-годдзем Перамогі.

У Гродне сёння адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы правядзення сесіі. У мерапрыемстве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча прынялі ўдзел мэр Гродна Мечыслаў Гой, кіраўнікі аддзелаў аблвыканкама, кіраўнікі задзейнічаных ведамстваў, а таксама намеснік адказнага сакратара - начальнік апарату прадстаўніцтва ПС у Беларусі Яўген Двярніцкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі