Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Май 2015

Сенатары адобрылі ратыфікацыю паправак у міжурадавае пагадненне з Латвіяй аб міжнародных аўтамабільных адносінах

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёння на пасяджэнні адобрыў ратыфікацыю змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб міжнародных аўтамабільных адносінах ад 1 лютага 1995 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяненні звязаны з тым, што згодна з латвійскім законам аб пошліне за карыстанне аўтадарогамі ў краіне з 1 ліпеня 2014 года ўведзена плата за карыстанне дарогамі. Гэта заканадаўчае рашэнне прадугледжвае спагнанне платы за праезд незалежна ад віду перавозкі. Улічваючы гэта, у другую частку пагаднення былі ўнесены змяненні. Таксама ў мэтах абароны беларускіх аўтаперавозчыкаў ад магчымага ўвядзення фіскальнымі органамі Латвіі падаткаў, збораў або іншых абавязковых плацяжоў, звязаных з ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак, унесены карэктывы ў першую частку артыкула 14 пагаднення.

У пагадненні адзначаецца, што бакі не прадугледжваюць спагнанне збораў i выплат, звязаных з аплатай за праезд, пры ажыццяўленні двухбаковых перавозак пасажыраў і грузаў і могуць у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам прадугледжваць ільготы пры ажыццяўленні транзітных і іншых перавозак.

Сенатары таксама адобрылі ратыфікацыю пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку ў ЕАЭС. Пагадненне падпісана ў Маскве 15 жніўня 2014 года беларускім, казахстанскім і расійскім бакамі. Дакумент прадугледжвае, што з 1 ліпеня 2015 года краіны мытнай "тройкі" пяройдуць на адзіны электронны пашпарт транспартных сродкаў. Патрабаванні па яго афармленні і змесце ўстановіць ЕЭК. Пры гэтым Арменія ўжо заявіла, што таксама далучыцца да пагаднення. Дакумент прызначаны прывесці да адной роўніцы працэдуру выпіскі пашпартоў транспартных сродкаў у ЕАЭС. Размова ідзе аб усіх відах транспарту, аб'ём рухавіка якіх пачынаецца ад 50 куб.см.

Акрамя таго, адобрана ратыфікацыя Праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж урадамі Беларусі і Венгрыі на 2014-2016 гады. Праграма была падпісана ў Будапешце 8 верасня 2014 года і ўключае наступныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва: інфармацыйны абмен, развіццё прамых кантактаў паміж установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі і даследчымі арганізацыямі, удзел педагагічных работнікаў і навучэнцаў у рэспубліканскіх і міжнародных адукацыйных мерапрыемствах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі