У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2020

Савіных: пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС хутка паступіць у парламент

Савіных: пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС хутка паступіць у парламент
Андрэй Савіных. Фота з архіва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС у бліжэйшы час паступіць у Палату прадстаўнікоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных.

Паводле слоў парламентарыя, законапраект "вось-вось паступіць у Палату прадстаўнікоў" і дэпутаты пачнуць рыхтаваць яго да разгляду ў Авальнай зале.

Як паведамлялася, беларускія парламентарыі плануюць ратыфікаваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС на вясенняй сесіі. Яно будзе садзейнічаць аблягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.

Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі пагадненне 8 студзеня ў Бруселі. Дакумент прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне візавых працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у пасольствы еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры.

Кошт "шэнгена" для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца за візай без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку. Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на год (цяпер) да 180.

Дакументы павінны быць ратыфікаваны Нацыянальным сходам Беларусі і адобраны Еўрапейскім парламентам. Пачнуць яны дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты інфармавання бакамі адзін аднаго аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Прадугледжваецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс