У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2016

Савет Рэспублікі адобрыў праект Кодэкса аб культуры

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект Кодэкса Беларусі аб культуры адобрыў на адзінаццатай сесіі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, праект кодэкса прадугледжвае шэраг цікавых навел. Так, у параўнанні з дзеючым законам аб музеях і музейным фондзе ў праекце прадугледжаны больш значныя патрабаванні да стварэння музеяў, спрашчаецца парадак стварэння музеяў-запаведнікаў і музеяў пад адкрытым небам. У адрозненне ад дзеючага закона аб народнай творчасці, народных промыслах (рамёствах) да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў можа быць аднесена прадукцыя не толькі індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, але і іншых юрыдычных асоб, і ім таксама можа аказвацца падтрымка.

Праектам кодэкса скарэкціраваны тэрміны і ўмовы вяртання ўваходных білетаў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы. Прадугледжаны тэрмін, у які арганізатар мае права адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, прапісана магчымасць вяртання ўваходных білетаў у выпадку змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчных мерапрыемстваў і гэтак далей. Акрамя таго, рэгулююцца пытанні аховы археалагічнай спадчыны.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец адзначыў: "Добра тое, што ў гэтым дакуменце аформлена прававое рэгуляванне па ўсіх напрамках, у прыватнасці, па бібліятэчнай справе, творчых калектывах, кінематаграфіі. Гэты дакумент адшліфаваны і мае вялікую каштоўнасць".

Субяседнік падкрэсліў, што рэвалюцыйных змяненняў кодэкс не мае, аднак у ім змешчаны навацыі, якія ўдасканаляць адносіны ў сферы культуры. "Ёсць шмат норм аб арганізацыі канцэртнай дзейнасці. У цэлым дакумент сістэмна і комплексна рэгулюе адносіны ў сферы культуры", - сказаў ён на заканчэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс