У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Снж 2016

Савет Рэспублікі і Сенат будуць развіваць міжпарламенцкі дыялог у інтарэсах дружалюбных адносін Беларусі і Польшчы

Савет Рэспублікі і Сенат дамовіліся ўстанавіць пастаянныя сувязі паміж камісіямі, ажыццяўляць абмен візітамі для вывучэння вопыту парламенцкай і міжнароднай дзейнасці бакоў. Будуць сфарміраваны парламенцкія групы дружбы ў мэтах развіцця прамых рабочых кантактаў паміж парламентамі і парламентарыямі5 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Сенат Польшчы будуць развіваць міжпарламенцкі дыялог у інтарэсах умацавання дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі і народамі. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве аб супрацоўніцтве паміж верхнімі палатамі парламента дзвюх краін, падпісанай сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі з беларускага боку старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, з польскага - маршалак Сената Станіслаў Карчэўскі.

У заяве падкрэсліваецца, што Савет Рэспублікі і Сенат дамовіліся ўстанавіць пастаянныя сувязі паміж камісіямі, ажыццяўляць абмен візітамі для вывучэння вопыту парламенцкай і міжнароднай дзейнасці бакоў. Будуць сфарміраваны парламенцкія групы дружбы ў мэтах развіцця прамых рабочых кантактаў паміж парламентамі і парламентарыямі і садзейнічання паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва.

Савет Рэспублікі і Сенат дамовіліся ўстанавіць пастаянныя сувязі паміж камісіямі, ажыццяўляць абмен візітамі для вывучэння вопыту парламенцкай і міжнароднай дзейнасці бакоў. Будуць сфарміраваны парламенцкія групы дружбы ў мэтах развіцця прамых рабочых кантактаў паміж парламентамі і парламентарыяміБакі дамовіліся таксама садзейнічаць парламенцкімі метадамі пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай у эканоміцы, гандлі, інвестыцыях, у сферы навукі і тэхнікі, сельскай гаспадарцы, адукацыі, культуры і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Савет Рэспублікі і Сенат будуць таксама садзейнічаць прыняццю мер для развіцця міжрэгіянальных абменаў і стварэння спрыяльных умоў для ўдзелу рэгіёнаў у высокаэфектыўным і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі