Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Jul 2020

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД сфарміруе праекты парадкаў дня пасяджэнняў СМЗС і Савета кіраўнікоў дзяржаў

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД сфарміруе праекты парадкаў дня пасяджэнняў СМЗС і Савета кіраўнікоў дзяржаў
Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 21 ліпеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць дзейнасць Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД і абмяркуюць сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем COVID-19 у краінах Садружнасці.

Чакаецца, што ў час мерапрыемства будуць сфарміраваны праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, запланаваных адпаведна на 15 і 16 кастрычніка ў Ташкенце.

Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца сумесны план мерапрыемстваў Выканаўчага камітэта Садружнасці, Савета пастаянных прадстаўнікоў і КЭП па рэалізацыі даручэнняў, што вынікаюць з рашэнняў праведзенага ў маі гэтага года пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама прапаноў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у час пасяджэння. Пастаянным прадстаўнікам краін Садружнасці будуць прадстаўлены прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, правядзенне якога плануецца ў Ташкенце 6 лістапада.

Членам Савета пастаянных прадстаўнікоў будуць прадстаўлены прамежкавыя вынікі выканання Канцэпцыі старшынства Узбекістана ў Садружнасці ў 2020 годзе і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Чакаецца таксама, што будзе разгледжана пытанне аб кіраўніку місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі 9 жніўня гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі