Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2017

Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы прыняў рашэнне аб размежаванні паўнамоцтваў з Саветам кіраўнікоў урадаў

Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы прыняў рашэнне аб размежаванні паўнамоцтваў з Саветам кіраўнікоў урадаў11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД на пасяджэнні ў Сочы прыняў рашэнне аб размежаванні сваіх паўнамоцтваў з Саветам кіраўнікоў урадаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да кампетэнцыі прэзідэнтаў цяпер будуць аднесены пытанні вызначэння стратэгіі і напрамкаў далейшага развіцця СНД, а таксама супрацоўніцтва ў сферах абароннай палітыкі, аховы знешніх граніц, барацьбы са злачыннасцю, процідзеяння тэрарызму і іншым выклікам і пагрозам.

Пры гэтым лідары краін Садружнасці змогуць дэлегаваць свае паўнамоцтвы не толькі кіраўнікам урадаў, міністрам замежных спраў і Эканамічнаму савету СНД, але і міністрам абароны, а таксама камандуючым пагранічнымі войскамі. Органам галіновага супрацоўніцтва прадастаўлена права падпісваць дакументы па пытаннях практычнага ўзаемадзеяння.

У сувязі з гэтым зацверджаны новыя палажэнні аб Савеце міністраў замежных спраў СНД, Эканамічным савеце СНД, Савеце міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі