Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2021

Саўмін зацвердзіў дзяржпраграму "Увекавечванне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны" да 2025 года

Саўмін зацвердзіў дзяржпраграму
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму "Увекавечванне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны" на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 26 лютага 2021 года нумар 117, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праграма распрацавана ў мэтах захавання памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і ахвярах войнаў. "Рэалізацыя дзяржпраграмы будзе садзейнічаць захаванню ваенна-гістарычнай спадчыны беларускага народа, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, выкананню міжнародных пагадненняў у ваенна-мемарыяльнай сферы", - гаворыцца ў дакуменце.

Распрацаваны комплекс мерапрыемстваў. У іх ліку добраўпарадкаванне, утрыманне, бягучы і капітальны рамонт мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, пошукавая работа для ўсталявання даных аб загінулых вязнях лагера і іх захаванне ў электроннай "Кнізе Памяці ахвяр лагера смерці "Трасцянец", палявыя пошукавыя работы. Таксама ў планах суправаджэнне аўтаматызаванага банка даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" з выкарыстаннем інтэрнэту.

На фінансаванне праграмы неабходна больш за Br9,2 млн.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі