1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да далейшага паглыблення адносін з Батсванай па шырокім спектры напрамкаў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з міністрам міжнародных адносін Батсваны Феньё Бутале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь гатова да далейшага паглыблення адносін з Батсванай па шырокім спектры напрамкаў. Ён таксама выказаў удзячнасць батсванскаму боку за хуткі водгук на запрашэнне наведаць Беларусь.
У сваю чаргу Феньё Бутале адзначыў асаблівую зацікаўленасць яго краіны ў далейшым умацаванні гандлёва-эканамічных адносін, а таксама развіцці супрацоўніцтва ў аграрнай сферы. Ён таксама заявіў аб гатоўнасці Батсваны выступіць правадніком беларускіх тавараў на афрыканскі рынак.
У час візіту міністры правялі перагаворы і падпісалі сумесную заяву.
Актывізацыя супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі для Беларусі ўваходзіць у лік прыярытэтных задач, вызначаных кіраўніком дзяржавы. Зусім нядаўна, у чэрвені бягучага года, адбылася серыя сустрэч Максіма Рыжанкова з дэлегацыямі афрыканскіх дзяржаў - Батсваны, Ганы і Мазамбіка, якія ўзначальвалі міністры сельскай гаспадаркі гэтых краін. Сельская гаспадарка для большасці краін гэтага рэгіёна з'яўляецца важнейшым прыярытэтам, і беларускі вопыт разам з перадавымі тэхналогіямі ў АПК выклікае ў іх вялікую цікавасць. На гэтай аснове яны гатовы пашыраць узаемадзеянне і ў іншых галінах.
Работа па інтэнсіфікацыі адносін прадаўжаецца на ўсіх узроўнях, і візіт кіраўніка МЗС Батсваны з'яўляецца сведчаннем таго. Для абодвух бакоў ёсць добрая магчымасць перайсці ад намераў да канкрэтных крокаў па напаўненні двухбаковага супрацоўніцтва.