Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Oct 2015

Рыфаі і Латушка абмеркавалі пытанні лібералізацыі візавага рэжыму для турыстаў, якія наведваюць Беларусь

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні лібералізацыі візавага рэжыму для турыстаў, якія наведваюць Беларусь, абмяркоўваліся на сустрэчы генеральнага сакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі Талеба Рыфаі з паслом Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Паўлам Латушкам. Сустрэча адбылася сёння ў Мадрыдзе, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Талеб Рыфаі выказаў гатоўнасць накіраваць беларускаму боку адпаведную прапанову, падрыхтаваную Сусветнай турысцкай арганізацыяй.

Павел Латушка і Талеб Рыфаі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў красавіку 2015 года кіраўніка Сусветнай турысцкай арганізацыі ў Мінск. Талеб Рыфаі падкрэсліў, што высока ацэньвае вынікі праведзеных перагавораў, і дадаў, што ўражаны Беларуссю як краінай з багатай гісторыяй і культурай, якая мае вялікі патэнцыял у развіцці турыстычнай сферы.

Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі выказаў гатоўнасць аказваць садзейнічанне Беларусі ў распрацоўцы закона аб турызме, а таксама праграмы развіцця турызму на 2016-2020 гады. У бліжэйшы час Сусветная турысцкая арганізацыя накіруе ў Беларусь місію экспертаў для ацэнкі і распрацоўкі метадалогіі статыстыкі турызму.

Пасол Беларусі і кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі абмеркавалі пытанні магчымай арганізацыі ў Беларусі міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням турызму і спорту. Павел Латушка і Талеб Рыфаі дамовіліся прапрацаваць магчымасць арганізацыі стажыровак беларускіх студэнтаў, якія вывучаюць пытанні турызму, прадстаўнікоў турысцкай сферы Беларусі ў Сусветнай турысцкай арганізацыі.

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту ў Мадрыд кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму для абмеркавання пытанняў актывізацыі супрацоўніцтва з Сусветнай турысцкай арганізацыяй, арганізацыі прэзентацыі турысцкіх магчымасцей Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі