У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Сак 2015

Рыбакоў узначаліць дэлегацыю Беларусі на перагаворах у Нью-Ёрку па падрыхтоўцы да саміту ААН

19 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым прыме ўдзел у трэцім раўндзе міжурадавых перагавораў па падрыхтоўцы да пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню 2015 года, што пройдзе 23-27 сакавіка ў Нью-Ёрку. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што гэта сустрэча стане важным этапам па выпрацоўцы і ўзгадненні фінальнага дакумента саміту ААН - 2015, дзе будуць падведзены вынікі дасягнення мэт развіцця тысячагоддзя. Будуць вызначаны ўніверсальныя арыенціры на бліжэйшыя 10-20 гадоў у дзейнасці міжнароднай супольнасці па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Акрамя таго, Валянцін Рыбакоў у складзе беларускай дэлегацыі прыме ўдзел у Канферэнцыі кіраўнікоў абаронных ведамстваў па пытаннях правядзення аперацыі ААН па падтрыманні міру, якая адбудзецца 27 сакавіка 2015 года ў Нью-Ёрку.

У час візіту таксама запланавана рабочая сустрэча з кіраўнікамі місій дзяржаў - членаў Арганізацыі Ісламскага супрацоўніцтва, у час якой адбудзецца прэзентацыя кнігі "Беларусь і мусульманскі свет".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс