Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2016

Рыбакоў узначаліць беларускую дэлегацыю на сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя будзе ўдзельнічаць у 49-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, якая пройдзе ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 11-15 красавіка. Беларусь з'яўляецца дзеючым членам гэтай камісіі, паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыяльнай тэмай сесіі стане "Кантроль за ажыццяўленнем парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года: нарошчванне базы дэмаграфічных даных". У час дыскусіі бакі абмяняюцца вопытам па пытаннях, звязаных з дасягненнем мэт і вырашэннем задач, пастаўленых у праграме дзеянняў Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці, у кантэксце ўмацавання базы дэмаграфічных даных для рэалізацыі парадку дня ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Прадстаўляць Беларусь на мерапрыемстве будзе намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. Паколькі тэма 49-й сесіі цесна звязана з беларускімі ініцыятывамі ў ААН па процідзеянні гандлю людзьмі, а таксама па абароне сям'і і сямейных каштоўнасцей, удзел у рабоце камісіі будзе садзейнічаць іх далейшаму развіццю і папулярызацыі.

Беларусь плануе правесці ў час сесіі таксама некаторыя мерапрыемствы, звязаныя з заяўленым парадкам дня. У прыватнасці, гэта мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацыя і 50-годдзя Праграмы развіцця ААН, на прыкладзе якіх можна прасачыць гістарычнае развіццё і трансфармацыю сістэмы аператыўнай дапамогі ААН. Акрамя таго, намечана сустрэча Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі