Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Oct 2015

Рыбакоў прыняў удзел у адкрытых дэбатах Савета бяспекі ААН па ўрэгуляванні канфліктаў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы

1 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 30 верасня прыняў удзел у адкрытых дэбатах Савета Бяспекі ААН на міністэрскім узроўні па тэматыцы ўрэгулявання канфліктаў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, а таксама ў дэбатах па тэме процідзеяння тэрарыстычнай пагрозе ў рэгіёне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, намеснік міністра прыняў удзел у нефармальным мерапрыемстве высокага ўзроўню па тэме "Умацаванне супрацоўніцтва па пытаннях патокаў мігрантаў і бежанцаў у кантэксце новага парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця". Мерапрыемствы прайшлі ў рамках 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

У час знаходжання ў Нью-Ёрку беларускі намеснік міністра выступіць з трыбуны ААН з дакладамі аб падыходах Беларусі да праблематыкі ўрэгулявання рэгіянальных канфліктаў і праблемы бежанцаў. 1-3 кастрычніка ён будзе ўдзельнічаць у міністэрскай сустрэчы на тэму міратворчых аперацый АБСЕ, пасяджэнні высокага ўзроўню Групы сяброў "Альянсу цывілізацый", рабочай нарадзе міністэрскага ўзроўню для прадстаўнікоў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, а таксама дэбатах высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па тэматыцы падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

Праграмай візіту прадугледжаны двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку з міністрамі замежных спраў Сірыі і КНДР, а таксама сакратаром (у рангу першага намесніка міністра) Міністэрства замежных спраў і культу Аргенціны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі