Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Mar 2015

Рыбакоў абмеркаваў у Нью-Ёрку падрыхтоўку да саміту ААН па прыняцці новага глабальнага парадку дня ўстойлівага развіцця

30 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 27 сакавіка сустрэўся ў Нью-Ёрку з намеснікам генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі падрыхтоўку да саміту ААН у верасні 2015 года для прыняцця новага глабальнага парадку дня ўстойлівага развіцця. Валянцін Рыбакоў азнаёміў намесніка кіраўніка сакратарыята ААН з пазіцыяй і прыярытэтамі Беларусі ў рамках міжурадавых перагавораў, якія вызначаць вынікі будучага саміту.

Намеснік міністра асобна праінфармаваў Ву Ханбо аб тым, як Беларусь на нацыянальным узроўні рыхтуецца да прыняцця і выканання новага парадку дня развіцця. У прыватнасці, у красавіку 2015 года ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя па інавацыйным прамысловым развіцці ў краінах з сярэднім узроўнем даходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі