Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Apr 2015

Рыбакоў 22-25 красавіка наведвае Манголію

23 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дэлегацыя беларускага знешнепалітычнага ведамства на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым 22-25 красавіка наведвае Манголію. Аб гэтым паведаміў сёння начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе візіту адбудуцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Манголіі на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

Праграма работы дэлегацыі таксама прадугледжвае сустрэчы Валянціна Рыбакова з намеснікам міністра будаўніцтва і горадаўладкавання Манголіі, старшынёй мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і наведванне шэрага прамысловых прадпрыемстваў Манголіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі