У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2016

Русецкі: Беларусь і Венгрыя маюць магчымасць палепшыць парламенцкае і эканамічнае ўзаемадзеянне

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя маюць магчымасць палепшыць парламенцкае і эканамічнае ўзаемадзеянне, заявіў сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі на сустрэчы з венгерскай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй камісіі па міжнародных справах Дзяржаўнага сходу Жолтам Неметам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што ваш візіт будзе садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Паводле маёй ацэнкі, нашы адносіны дастаткова стабільныя. Тым не менш у нас ёсць магчымасць істотна палепшыць як парламенцкае, так і эканамічнае ўзаемадзеянне", - сказаў Анатоль Русецкі. Віцэ-спікер нагадаў, што пры парламентах абедзвюх дзяржаў створаны адпаведныя групы дружбы.

Ён таксама звярнуў увагу, што тавараабарот паміж Беларуссю і Венгрыяй складае каля $200 млн у год. "Хоць, несумненна, гэта лічба вельмі маленькая. Трэба павялічваць аб'ёмы тавараабароту", - адзначыў Анатоль Русецкі. Парламентарый акцэнтаваў увагу і на тым, што венгерскі экспарт у Беларусь перавышае аб'ёмы паставак беларускага боку. Ён лічыць, што краіны маглі б супрацоўнічаць у галіне вытворчасці і рэалізацыі аўтобусаў, у сферы фармацэўтыкі. Акрамя таго, у Беларусі яшчэ з савецкіх часоў добра сябе зарэкамендавалі некаторыя прадукты харчавання з Венгрыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс