Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Стд 2018

Румынія запрошана ў Мінск на форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР

10 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Румынія запрошана на рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ААН з краін Еўропы і СНД "Пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця", які адбудзецца ў Мінску 21-22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Запрашэнне было перададзена ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэя Грынкевіча з дзяржаўным саветнікам прэм'ер-міністра Румыніі, каардынатарам дэпартамента ўстойлівага развіцця Румыніі Ласла Барбэлі. Румынскі прадстаўнік выказаў намер прыняць удзел у форуме, высока ацаніўшы ініцыятыву Беларусі па наладжванні супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі інстытутамі і механізмамі, адказнымі за дасягненне мэт у рэгіёне.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб праводзімай на нацыянальных узроўнях рабоце па дасягненні МУР, дамовіліся наладзіць узаемадзеянне на гэтым напрамку, а таксама разгледзелі шырокае кола пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня.

Акрамя таго, Андрэй Грынкевіч правёў кароткую прэзентацыю гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і адукацыйнага патэнцыялаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі