22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і член Калегіі (міністр) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяна Валавая абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.
"У прыватнасці, размова ішла аб распрацоўцы стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Таксама абмеркаваны пытанні, якія плануюцца да разгляду на чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, запланаванага на 1 лютага ў Алматы", - адзначылі ў прэс-службе.