У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2018

Румас абазначыў прыярытэты праграмы дзейнасці ўрада да 2020 года

Румас абазначыў прыярытэты праграмы дзейнасці ўрада да 2020 года

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект праграмы дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2020 года разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Як адзначыў Сяргей Румас, на мінулым тыдні з намеснікамі прэм'ер-міністра дэталёва разгледжаны ўсе раздзелы праекта праграмы. Прынцыповым пытаннем з'яўляецца адпаведнасць дакумента мэтам, задачам і прыярытэтам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку.

"Асноўны ўпор работы ўрада ў абазначаны перыяд, як і даручалася кіраўніком дзяржавы, павінен быць зроблены на павышэнні дабрабыту насельніцтва. Ключавым пытаннем у вырашэнні гэтай задачы з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзяржаўнага сектара эканомікі", - падкрэсліў ён.

"Паводле слоў кіраўніка ўрада, для гэтага неабходна выбудаваць рэальна дзеючую сістэму кіравання гаспадарчымі таварыствамі", - адзначаецца на сайце ўрада.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што важнейшымі элементамі павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з'яўляюцца лічбавая трансфармацыя, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, а таксама развіццё сферы паслуг. Паводле яго слоў, усе гэтыя пытанні знайшлі адлюстраванне ў прапануемай праграме дзейнасці ўрада.

Па выніках пасяджэння Сяргей Румас даручыў дапрацаваць праект праграмы з улікам праведзенага абмеркавання і ўнесці дакумент у парламент не пазней за 18 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс