Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2026

Роўна год таму прайшла цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі

Роўна год таму прайшла цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка год таму ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній - самай вялікай у Палацы Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА.

На цырымонію былі запрошаны больш за 1100 чалавек. Сімвалічна, што маршрут руху картэжу Прэзідэнта ў суправаджэнні ганаровага эскорту матацыклістаў праходзіў па двух галоўных сталічных праспектах - Незалежнасці і Пераможцаў.

У час інаўгурацыі, паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове: "Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Затым быў выкананы Дзяржаўны гімн Беларусі, пасля чаго Прэзідэнт падпісаў акт аб прынясенні Прысягі. Старшыня ЦВК уручыў Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Па выніках выбараў 26 студзеня 2025 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Аляксандр Лукашэнка. За яго кандыдатуру было пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82 працэнта ад колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі