У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Врс 2016

Рэгіёны Беларусі і Кітая падпісалі дарожную карту паглыблення супрацоўніцтва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў горадзе Урумчы - адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР (СУАР) - пад кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыіі Кітая адбылося другое пасяджэнне беларуска-кітайскай рабочай групы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці рэгіёнаў Беларусі і дзевяці рэгіёнаў Кітая, былі спецыяльна запрошаны прадстаўнікі СУАР.

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што цяперашняму пасяджэнню рабочай групы беларускі бок надае асаблівае значэнне ў сувязі з тым, што яно праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. "Кіраўнікі нашых дзяржаў вызначылі рэгіянальнае супрацоўніцтва як асноўны механізм пашырэння і развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі, адзначылі неабходнасць паглыблення прамога дыялогу паміж рэгіёнамі. У сваю чаргу мы разлічваем на дапамогу кіраўніцтва кітайскіх правінцый і гарадоў як ва ўмацаванні ўжо існуючых, так і ў наладжванні новых міжрэгіянальных двухбаковых сувязей. Падкрэслю, што са свайго боку дзяржорганы Беларусі акажуць садзейнічанне мясцовым выканаўчым органам, каб зрабіць гэта супрацоўніцтва максімальна эфектыўным", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, для атрымання канкрэтных вынікаў развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва павінна кіравацца прынцыпам пераходу колькасці ў якасць, а значыць неабходна больш уважліва падыходзіць да рэалізацыі сумесных ініцыятыў і падбору праектаў.

У час пасяджэння бакі абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў, а па яго выніках падпісалі дарожную карту паглыблення кітайска-беларускага міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, папярэдне актуалізаваную Мінэканомікі Беларусі і Мінкамерцыі КНР сумесна з рэгіёнамі. У яе ўключаны больш за 30 сумесных праектаў.

Таксама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Гомельскай вобласцю і СУАР. Рэгіёны дамовіліся, што стануць пабрацімамі і адпрацуюць канкрэтныя праекты ў ходзе маючага адбыцца візіту прадстаўнікоў СУАР у Беларусь і правядзення маштабнай выстаўкі тавараў заходніх правінцый Кітая, якая адбудзецца ў лістападзе.

Прынята рашэнне, што наступнае пасяджэнне беларуска-кітайскай рабочай групы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адбудзецца ў 2017 годзе ў Беларусі.

20 верасня стала першым днём работы пятай выстаўкі "ЭКСПА "Кітай-Еўразія". У гэты ж дзень адбылася цырымонія адкрыцця Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь, быў праведзены бізнес-брыфінг "Беларусь - вузлавая платформа Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, інвестыцыі і турызм" з удзелам прадстаўнікоў больш як 200 кітайскіх кампаній.

Таксама 20 верасня ў час работы на выстаўцы афіцыйная беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, правяла перагаворы з намеснікам міністра камерцыі КНР Ван Шаўвэнем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс