Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Apr 2018

Рэалізацыю ў Беларусі праектаў тэхнічнай дапамогі ЕС разгледзелі ў МЗС

26 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння сустрэўся з кіруючым дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Томасам Маер-Хартынгам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Томас Маер-Хартынг знаходзіцца ў краіне на чале дэлегацыі Еўрапейскага саюза, якая ўдзельнічае ў пятым пасяджэнні Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, якое праходзіць 26-27 красавіка. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі бягучы стан двухбаковых адносін, удзел Беларусі ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", рэалізацыю ў Беларусі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза.

Уладзімір Макей і Томас Маер-Хартынг таксама ўдзялілі ўвагу сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і перспектывам узаемадзеяння ў пытаннях правоў чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі