Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Жнв 2017

Развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС абмяркоўвалася ў Балгарыі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Балгарыі Уладзімір Варанковіч у час сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Балгарыі Юрыем Штэркам абмеркаваў развіццё адносін па лініі Мінск-Брусель. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У святле маючага адбыцца ў 2018 годзе старшынства Балгарыі ў Савеце Еўрапейскага саюза абмеркавана тэматыка развіцця адносін па лініі Мінск-Брусель", - расказалі ў міністэрстве.

На сустрэчы дыпламаты разгледзелі ўвесь комплекс пытанняў развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага, палітычнага, дзелавога і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў у 2017-2018 гадах.

"Станоўча ацаніўшы ўзаемадзеянне і кантакты па розных напрамках, бакі выказаліся на карысць нарошчвання дынамікі двухбаковых адносін, - адзначылі ў МЗС. - Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі наконт развіцці супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі