Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2020

"Развялі нейкую цяганіну і валтузню" - Лукашэнка лічыць важным заняцца ў ЕАЭС фундаментальнай інтэграцыяй


27 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным заняцца ў ЕАЭС фундаментальнай інтэграцыяй. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма ў нас адзінай прамысловай, аграрнай палітыкі. Абсалютна няма. Замест таго, каб дамовіцца і працаваць, і гэтым самым аб'ядноўвацца, паказваць прыклад тым, хто не ўступіў у наш саюз, мы развялі нейкую цяганіну і валтузню, якая даходзіць да мардабою. Хто ж будзе хацець у такі саюз уступаць, калі мы самі не можам у гэтым разабрацца - тры дзяржавы, якія стварылі гэты саюз, і Кыргызстан і Арменія, якія далучыліся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нічога ў гэтым плане не трэба ўтойваць. "Мы павінны ў сваё старшынства сумленна і адназначна ўносіць прапановы. У кожнага ж права вета. Згодзіцца тая ці іншая дзяржава або не, гэта яе права. Але мы павінны на фундаментальных прынцыпах нарэшце пачаць будаўніцтва гэтага саюза, калі хочам яго пабудаваць. Калі не, не трэба дурыць адзін аднаму галаву, - кожны будзе шукаць свой напрамак развіцця і думаць, дзе яму быць", - лічыць Прэзідэнт.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што адносіны Беларусі і Расіі з'яўляюцца стрыжнем гэтага саюза. "Гэта паказчык, маяк. Мы тут павінны былі дэманстраваць. І прытым, мы ж не просім чагосьці ў свайго галоўнага саюзніка, як і іншых. Мы самі можам зарабіць і больш аддаць, як гэта было ў савецкі час. Беларусь больш заўсёды аддавала ў саюзны бюджэт, чым адтуль атрымлівала. І мы гатовы сёння ў гэтым напрамку працаваць, але павінна быць гэта прынцыпова, сумленна і прыстойна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі