Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Aug 2018

Размеркаваны абавязкі паміж прэм'ер-міністрам і віцэ-прэм'ерамі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Размеркаванне абавязкаў паміж прэм'ер-міністрам, яго намеснікамі і кіраўніком Апарату Саўміна зацверджана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 22 жніўня 2018 года нумар 249р. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас ажыццяўляе кіраўніцтва непасрэдна дзейнасцю Савета Міністраў. Ён курыруе пытанні ўнутраных спраў, замежных спраў, абароны, бюджэту, фінансаў, дзяржаўнай бяспекі, юстыцыі, МУС, МЗС (акрамя пытанняў знешнеэканамічнай дзейнасці), міністэрствы абароны, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў (у частцы пытанняў выканання рэспубліканскага бюджэту), юстыцыі (акрамя пытанняў Дэпартамента па архівах і справаводстве), КДБ, Дзяржпагранкамітэт, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, Апарат Савета Міністраў.

Сяргей Румас забяспечвае агульнае кіраванне і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю, выкананнем важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, выкананнем рэспубліканскага бюджэту. Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння з Нацыянальным сходам, Канстытуцыйным судом, Вярхоўным судом, Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі, Генеральнай пракуратурай, Нацыянальным банкам, Следчым камітэтам.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын адказвае за каардынацыю і кантроль за знешнеэканамічнай дзейнасцю рэспубліканскіх дзяржорганаў і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, для забеспячэння выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па экспарце тавараў і паслуг, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Аляксандр Турчын курыруе пытанні эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, знешнеэканамічнай дзейнасці, лагістыкі, фінансавага забеспячэння інвестыцыйнай дзейнайсці і ацэнкі эфектыўнасці інвестыцыйных праектаў, дзяржаўных знакаў, каштоўных металаў, страхавой дзейнасці, каштоўных папер, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі), прадпрымальніцтва, гандлю, паслуг насельніцтву, мытнай справы, міжнародных фінансавых і эканамічных арганізацый, свабодных эканамічных зон. Таксама ён курыруе пытанні развіцця лічбавай эканомікі.

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў адказвае за пытанні развіцця будаўнічага компексу, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый.

 

Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка курыруе пытанні развіцця прамысловасці, у тым ліку абаронных галін, энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, стандартызацыі, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці, імпартазамяшчэння, фарміравання балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ажыццяўляе рэалізацыю паўнамоцтваў прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, нацыянальнага каардынатара Беларусі па пытаннях СНД. Ігар Петрышэнка курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, сацыяльнай абароны, архіваў і справаводства. Ён будзе займацца каардынацыяй работы кіраўніцтва ўрада з насельніцтвам.

Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, мінеральна-сыравіннай базы, гідраметэаралогіі.

У залежнасці ад курыруемых напрамкаў за віцэ-прэм'ерамі замацаваны адпаведныя міністэрствы і іншыя дзяржорганы.

Кіраўнік Апарату Саўміна кіруе дзейнасцю апарату па пытаннях, названых у распараджэнні, узаемадзейнічае з намеснікамі прэм'ер-міністра, іншымі членамі Саўміна, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне кіраўніцтва Саўміна з Адміністрацыяй Прэзідэнта і іншымі дзяржорганамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі