Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Крс 2018

Распрацаваны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі па забеспячэнні транспартнай бяспекі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацаваны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні ў галіне забеспячэння транспартнай бяспекі, паведаміў дырэктар Дэпартамента транспартнай бяспекі і спецыяльных праграм Міністэрства транспарту Расіі Аляксандр Карніенка ў час 52-га пасяджэння пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З мэтай фарміравання ўніфікаванага механізма ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Беларуссю, які забяспечвае своечасовае выяўленне і папярэджанне актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць транспартнага комплексу пры перавозцы пасажыраў і грузаў у міжнародных зносінах, распрацаваны праект пагаднення паміж урадам Расіі і ўрадам Беларусі аб узаемадзеянні ў галіне забеспячэння транспартнай бяспекі. Лічым, што прыняцце гэтага дакумента, які знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да падпісання, дазволіць значна павысіць рэзультатыўнасць расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гэтай сферы і дасць штуршок для далейшага ўдасканалення нарматыўна-прававога рэгулявання ў гэтай галіне", - сказаў Аляксандр Карніенка.

Дакумент накіраваны на арганізацыю ўзаемадзеяння бакоў па распрацоўцы сістэмы прававых, арганізацыйных і іншых мер для забеспячэння бяспекі ў сферы транспартнага комплексу. "Мэтазгоднасць падпісання пагаднення абумоўлена перш за ўсё неабходнасцю павышэння эфектыўнасці міждзяржаўнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў галіне арганізацыі абароны аб'ектаў транспартнай інфраструктуры, транспартных сродкаў", - адзначыў дырэктар дэпартамента.

Пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі на тэму "Стан і асноўныя напрамкі ўдасканалення забеспячэння транспартнай бяспекі ў Саюзнай дзяржаве" праходзіць у Мінску 12-12 красавіка. Акрамя саюзных парламентарыяў у рабоце семінара ўдзельнічаюць прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяжавы, а таксама кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, што працуюць у сферы транспартнай бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі