Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2017

Расійскія самалёты і верталёты прыбылі на ваенныя аэрадромы Беларусі для ўдзелу ў "Захадзе-2017"

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2017" на ваенныя аэрадромы Беларусі прыбылі расійскія самалёты і верталёты. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны.

У абаронным ведамстве ўдакладнілі, што "на ваенныя аэрадромы перабазіраваны самалёты і верталёты авіяцыі Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расіі". Расійскіх ваенных лётчыкаў цёпла і сардэчна віталі на беларускай зямлі. Пасля прыбыцця яны пачалі падрыхтоўку да вучэння.

"Захад-2017" пройдзе 14-20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах Расіі (Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі). Як паведамлялася, колькасць асабовага складу, які ўдзельнічае ў вучэнні складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі