Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2023

Расійскі сенатар растлумачыў, як будзе дзейнічаць беларуска-расійскі "шэнген"

Расійскі сенатар растлумачыў, як будзе дзейнічаць беларуска-расійскі
Фота з архiва

8 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі, першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў 8 лютага на прэс-канферэнцыі растлумачыў, як будзе дзейнічаць беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні віз. Гэта пагадненне многія эксперты ўжо называюць беларуска-расійскім "шэнгенам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуска-расійскую граніцу маглі перасякаць грамадзяне Беларусі і Расіі спакойна ўжо даўно, як была створана Саюзная дзяржава, - сказаў Уладзімір Джабараў. - Але для іншаземцаў перасячэнне гэтай граніцы было закрыта, хоць там не было канкрэтных кантрольна-прапускных пунктаў. Але тым не менш калі іншаземец, атрымаўшы візу ў Расіі, сеў у аўтамабіль і паехаў у Беларусь, яго маглі затрымаць у любы момант. Цяпер такога не будзе, паколькі візы, атрыманыя ў консульскай установе Беларусі, будуць дзейнічаць на тэрыторыі Расіі і наадварот".

Парламентарый адзначыў, што пры абмеркаванні пагаднення ўзнікалі пытанні аб тым, што рабіць з тымі асобамі, якім забаронены ўезд у адну з краін - удзельніц пагаднення. "Аказалася ўсё проста: у нас адзіная база даных, як у шэнгене", - адзначыў ён.

Разам з тым у гэтым парадку могуць быць і выключэнні. "Бывае так, што трэба, каб чалавек мог уехаць па нейкіх важных пытаннях - палітычных, эканамічных. Тады Расія ці Беларусь выдаюць нацыянальную візу, што дзейнічае толькі на яе тэрыторыі. І мы папярэджваем чалавека, які атрымлівае гэту візу, што ён не мае права ўехаць па гэтай візе ў іншую краіну, таму што ён там знаходзіцца ў стоп-лісце", - растлумачыў Уладзімір Джабараў.

"Але вядома, калі справа датычыцца яўных злосных ворагаў, рабіць ім у нашых краінах няма чаго", - рэзюмаваў расійскі сенатар.

Нагадаем, 27 студзеня 2023 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі краін Саюзнай дзяржавы. Такім чынам, расійскі бок завяршыў усе неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры па пагадненні. Яно падпісана ў Мінску 19 чэрвеня 2020 года. Ініцыятарам заключэння пагаднення стаў расійскі бок. Беларусь завяршыла ратыфікацыю яшчэ ў снежні 2020 года. Яго мэта - стварэнне прававой базы для ўрэгулявання парадку перасячэння замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства беларуска-расійскай граніцы. Пагадненне дае іншаземцам права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, перамяшчацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзвюх дзяржаў і дакументаў, што засведчваюць асобу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі