Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Врс 2017

Расія пералічыла Беларусі дзяржкрэдыт у памеры $700 млн

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расіі ў поўным аб'ёме залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінфіна.

У мэтах развіцця дамоўленасцей аб прадастаўленні Беларусі ў 2017 годзе дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расіі, дасягнутых на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі ў красавіку гэтага года, 30 жніўня ў Маскве было падпісана пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб прадастаўленні дзяржаўнага фінансавага крэдыту на суму $700 млн у эквіваленце. Сродкі ў поўным аб'ёме залічаны 15 верасня на рахунак Міністэрства фінансаў.

Як паведамлялася, крэдыт на $700 млн выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Сродкі будуць прадастаўлены ў расійскіх рублях і прызначаны для рэфінансавання абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй па раней атрыманай пазыцы. Крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі (пачынаючы з 2018 года) - у красавіку і кастрычніку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі