Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Apr 2020

Расія падтрымала прапанову Беларусі правесці сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі

Расія падтрымала прапанову Беларусі правесці сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі
Уладзімір Макей і Дзмітрый Мезенцаў. Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У час гутаркі абмеркавана шырокае кола двухбаковых пытанняў, а таксама ўзаемадзеянне краін у рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый. Падрабязна разгледжаны парадак дня і графік кантактаў на ўзроўні кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў на бліжэйшы час. Пацверджана ўзаемная настроенасць на рэалізацыю запланаваных у гэтым кантэксце мерапрыемстваў у намечаныя тэрміны.

"Расійскі бок выказаў падтрымку ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб правядзенні, з улікам распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі, сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў фармаце відэаканферэнцыі. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні цеснай сумеснай работы па падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства", - падкрэслілі ў МЗС.

У час размовы абмяркоўвалася таксама тэматыка падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і рэалізацыя шэрага сумесных ініцыятыў і мерапрыемстваў.

"Падкрэслена значнасць паглыблення супрацоўніцтва ў сферы рэалізацыі вялікіх двухбаковых праектаў, сярод якіх будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі", - адзначылі ў МЗС.

Сур'ёзную ўвагу Уладзімір Макей і Дзмітрый Мезенцаў удзялілі каардынацыі работы і ўзаемадзеянню па вывазе з далёкіх краін грамадзян Беларусі і Расіі, якія пакуль не могуць вярнуцца дадому. "Канстатавана аб'ектыўная складанасць у вырашэнні шэрага пытанняў, значнасць прадаўжэння сістэмнага ўзаемадзеяння ў гэты востры перыяд паміж бакамі, знешнепалітычнымі ведамствамі і загранустановамі абедзвюх дзяржаў", - праінфармавалі ў МЗС.

Як паведамлялася, магчымасць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС для абмеркавання ўзнікшых эканамічных выклікаў абмяркоўвалася 31 сакавіка ў ходзе тэлефоннай размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.

З ініцыятывай аб правядзенні такой сустрэчы выступіў Аляксандр Лукашэнка як лідар краіны, якая старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Беларускі лідар падкрэсліў наяўнасць неадкладных пытанняў, патрабуючых дэталёвага абмеркавання на вышэйшым узроўні.

У развіццё размовы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне старшыні Калегіі ЕЭК Міхаілу Мясніковічу прапрацаваць гэта пытанне з кожным з бакоў і давесці да іх абмеркаваныя пазіцыі. У якасці аднаго з магчымых варыянтаў правядзення мерапрыемства беларускі бок прапаноўваў фармат відэаканферэнцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі