Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Feb 2021

Расія аднаўляе чыгуначныя зносіны і павялічвае колькасць авіярэйсаў з Беларуссю

Расія аднаўляе чыгуначныя зносіны і павялічвае колькасць авіярэйсаў з Беларуссю
Фота з архiва

3 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія аднаўляе чыгуначныя зносіны і павялічвае колькасць авіярэйсаў з Беларуссю. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада РФ. Адпаведнае рашэнне падпісана прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БЕЛТА.

"З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове будуць адноўлены пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю па маршруце Мінск - Масква - Мінск і па маршруце Масква - Калінінград, Калінінград - Санкт-Пецярбург са спыненнем паяздоў у Мінску. З 8 лютага на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква - Мінск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлены на ўзаемнай аснове паветраныя зносіны з Растова-на-Доне і Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта", - гаворыцца ў паведамленні.

Гэта рашэнне было прынята па прадстаўленні аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі