Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Снж 2022

"Рашэнне IPC - антыгуманна". Парламентарыі прынялі заяву да міжнароднай супольнасці


Фота з архiва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, па працы і сацыяльных пытаннях, па міжнародных справах і пастаянныя камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы прынялі заяву ў сувязі з неправамерным рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) аб прыпыненні членства Беларусі ў IPC, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"З глыбокай заклапочанасцю адзначаем, што рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта аб прыпыненні членства Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у гэтай арганізацыі з'яўляецца несправядлівым і дыскрымінацыйным па нацыянальнай прыкмеце, - гаворыцца ў заяве. - Чарговы раз заяўляем, што спорт павінен заставацца спортам, а атлеты павінны спаборнічаць без націску і палітычных інтрыг".

Спорт - гэта сумненная барацьба, адзначылі парламентарыі. "Спартсмены трэніруюцца ўсё жыццё, каб адправіцца на спаборніцтвы і там мець магчымасць даказаць, што яны моцныя сваім талентам, майстэрствам, воляй і духам. Міжнародны паралімпійскі камітэт не толькі парушае асноўныя правы і свабоды прадстаўнікоў найбольш неабароненай часткі грамадства, але і прыніжае іх, пазбаўляючы магчымасці выступаць за сваю краіну пад яе сцягам. Такія дзеянні супярэчаць стратэгіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У той час як гэта стратэгія пацвярджае, што поўнае і ўсебаковае ажыццяўленне правоў чалавека адносна людзей з абмежаванымі магчымасцямі з'яўляецца неад'емным, цэласным і непадзельным элементам усіх правоў чалавека і асноўных свабод, - падкрэслілі яны. - У наяўнасці чарговае праяўленне палітыкі двайных стандартаў. Яно яшчэ больш падрывае давер да аб'ектыўнасці функцыянераў гэтай міжнароднай арганізацыі. Спатрэбіцца нямала часу і мноства намаганняў, каб аднавіць яе рэпутацыю".

"Мы, прадстаўнікі беларускага народа, заўсёды заяўлялі аб сваёй адкрытасці і гатоўнасці да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу. Сённяшняя сітуацыя прымушае нас звярнуцца да парламентарыяў усіх краін: прынятае камітэтам рашэнне - гэта антыгуманнае рашэнне супраць людзей, якія кожны дзень перасільваюць сябе дзеля дасягнення вышэйшых мэт. Заклікаем выступіць супраць неабгрунтаванага дыскрымінацыйнага рашэння Міжнароднага паралімпійскага камітэта і без папярэдніх умоў перагледзець яго, каб забяспечыць захававанне неад'емных правоў беларускіх спартсменаў на ўдзел у міжнародным паралімпійскім руху на аснове раўнапраўя, салідарнасці і сумленнасці, як гэта прадугледжана ў Алімпійскай хартыі", - падкрэсліваецца ў заяве.

Сёння ў Палаце прадстаўнікоў прайшла сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспубілкі з кіраўніцтвам Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Парламентарыі абмеркавалі сітуацыю, што склалася ў сувязі з рашэннем пазачарговай сесіі Генасамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) у Берліне ад 16 лістапада 2022 года аб прыпыненні членства Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у IPC.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі