Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2021

Іран мае намер пашыраць культурныя кантакты з Беларуссю - пасол

Іран мае намер пашыраць культурныя кантакты з Беларуссю - пасол

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран мае намер пашыраць культурныя кантакты з Беларуссю. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі Саід Яры 1 лютага ў час адкрыцця выставы іранскага мастацтва "Іран - каштоўная зямля", прымеркаванай да 42-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат у сваім выступленні ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", дзе прадстаўлена экспазіцыя, падкрэсліў: "Культура Ірана нясе самае важнае пасланне - мір. І мы жадаем усім народам, у прыватнасці, дружалюбнаму народу Беларусі, міру і дабра". Паводле яго слоў, на выставе прадстаўлена частка яркай і самабытнай культуры іранскага народа.

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, іранская культура напоўнена глыбокім філасофскім сэнсам. Ён выказаў меркаванне, што экспазіцыя стане важнай вяхой у збліжэнні культур дзвюх краін.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская падзялілася, што гэта не першы сумесны культурны праект ВНУ і Ірана. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык рады таму, што год пачынаецца з такога цікавага культурнага праекта.

У экспазіцыі паказаны творы іранскіх народных майстроў, вырабы ручной працы і каліграфіі, дываны-карціны, работы з тэрме (каштоўнай тканіны ручной работы), а таксама выкананыя ў тэхніцы мінакары (упрыгожванне металу і керамікі спецыяльнай эмаллю) і ў тэхніцы хатамкары (інкрустацыя па дрэве).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі