Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Aug 2017

Раўкоў на форуме "Армія-2017" абмеркаваў развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў правёў рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі на форуме "Армія-2017". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны.

На базе кангрэсна-выставачнага цэнтра Ваенна-патрыятычнага парка культуры і адпачынку "Патрыёт" у г. Кубінка Маскоўскай вобласці Расіі 22-27 жніўня праходзіць ІІІ Міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Армія-2017". У яго рабоце прымаюць удзел Узброеныя Сілы Беларусі - арганізаваны экспазіцыі, дэманструюцца ўзоры прадукцыі ваеннага прызначэння.

Дэлегацыя беларускіх Узброеных Сіл на чале з міністрам абароны генерал-лейтэнантам Андрэем Раўковым наведвае форум 21-23 жніўня. Кіраўнік беларускага абароннага ведамства азнаёміўся з перадавымі тэхналогіямі і найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, правёў рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі, расійскіх абаронных прадпрыемстваў, а таксама кіраўнікамі абаронных ведамстваў шэрага краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі