Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2025

Ракетны комплекс "Арэшнік" заступае на баявое дзяжурства ў Беларусі

Ракетны комплекс

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ракетны комплекс "Арэшнік" заступае на баявое дзяжурства ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Стратэгічную абарону забяспечвае і наша ваеннае супрацоўніцтва, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. Беларусь і Расія рэалізуюць комплекс мер стратэгічнага стрымлівання. Гэта разгортванне на нашай тэрыторыі расійскага складніка Рэгіянальнай групоўкі войскаў: у выпадку абвастрэння канфлікту ўзброеныя сілы, некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з захаду Расіі, неадкладна другім эшалонам уключаюцца ў ваенную барацьбу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі таксама размешчана тактычная ядзерная зброя.

"Акрамя таго, першыя пазіцыі абсталяваны для ракетнага комплексу "Арэшнік". Ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адказаў на крытыку тых, хто сумняваўся ў неабходнасці размяшчэння ў Беларусі такога магутнага ўзбраення - маўляў, гэта першарадная цэль для атакуючага боку і краіна цяпер будзе пад прыцэлам. "Не паддавайцеся гэтым размовам", - заклікаў беларускі лідар.

Ён прывёў паралель з будаўніцтвам Беларускай атамнай станцыі. Спачатку гэта рашэнне крытыкавалі і ўнутры краіны, і яе бліжэйшыя суседзі. Цяпер ва ўласнай АЭС зацікаўлена і Літва, а Польшча плануе абзавесціся ажно двума атамнымі аб'ектамі. Германія і Францыя поўнасцю раскансервавалі свае атамныя станцыі.

"Таму не паддавайцеся гэтым размовам, што вось ядзерная зброя і па гэтых аб'ектах будуць нанесены ўдары. А што, калі супраць нас будуць ваяваць, нас што, па галоўцы гладзіць будуць? Супраць нас будуць наносіць удары. І будуць наносіць удары, як модна гаварыць, па цэнтрах прыняцця рашэнняў. Таму мы робім усё для таго, каб не дапусціць вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі