24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 верасня заслухаў даклад кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт падрабязна цікавіўся, як ідуць справы ў сельскагаспадарчым сектары ў структуры Кіраўніцтва справамі. А таксама ходам работ па ўзвядзенні і рэканструкцыі асобных аб'ектаў - сельгастэхнікі ў Шклове, малакаперапрацоўчага і камбікормавага заводаў.
Асобна спыніліся на рабоце сельгаспрадпрыемства "Купалаўскае". Было даложана, што ўсе сельскагаспадарчыя работы ідуць у адпаведнасці з графікам і з улікам цяперашніх кліматычных умоў.
Прэзідэнту таксама было даложана аб ходзе работ у гаспадарцы "Агра-Ляскавічы". Размова ішла пра будаўніцтва малочнатаварнага комплексу і вытворчасць ЛВЛ-бруса.-0-